|
БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO фрагмэнт iнтэрвію нямецкай газэце "Sueddeutsche Zeitung” прэзыдэнта Літвы Валдуса Адамкуса "SZ": Адносна ўступленьня ў НАТА: чаму гэта для Літвы так важна? Адамкус: Мы атрымоўваем магчымасьць даказаць сваю адказнасьць за бясьпеку Эўропы. Але НАТА азначае для нас ня толькі ваенны альянс, які абараняе Літву. Ён дае абарону для замежнага капіталу. "SZ": Але ЭЗ распрацоўвае сваю ўласную канцэпцыю бясьпекі. Адамкус: Гэта пакуль у плянах. НАТА таксама ўдзельнічае ў некаторых аперацыях, у такіх акцыях, як былой Югаславіі. Нават калі ў ЭЗ зьявіцца сваё ўласнае войска, ён будзе каардынаваць свае дзеяньні з НАТА. "SZ": Што Вы можаце прапанаваць НАТА? Адамкус: Прыкладна тысяча салдат ужо прымае ўдзел у міратворчых апэрацыях. Мы таксама пасылаем свае падразьдзелы адмысловага прызначэньня ў Аўганістан. Іншымі словамі, мы ўжо дапамагаем у антытэрарыстычнай барацьбе.
28 лiстапада 2002 / 11:37:00 PM
Літва вінаваціць Беларусь за забруджваньне Нёману ... 28 лiстапада 2002 / 11:35:00 PM
Літву хвалююць газавыя праблемы Беларусі... 19 лiстапада 2002 / 3:12:00 AM
Страты беларускага экспарту на літоўскім рынку... 27 кастрычнiка 2002 / 2:48:00 AM
Вільня ... 1 кастрычнiка 2002 / 9:42:00 AM
Беларусь страчвае надзейны прыбытак ад міжнароднага транзіту дзеля таго, каб нажыцца на карных санкцыях... 22 верасьня 2002 / 12:44:00 PM
|