|
10 жнiўня |
 |
10 жніўня 1874 году нарадзіўся літоўскі прэзыдэнт Антанас Сьмятона. Менавіта ён стаў увасабленьнем міжваеннае або ковенскае Літвы, калі ў літоўцаў завяршылася станаўленьне сучаснае нацыі. На гэты пэрыяд часта спасылаюцца беларускія патрыёты, калі тлумачаць, чаму ў Беларусі працэс фармаваньня нацыі затрымаўся. Маўляў, не было тых дваццаці гадоў самастойнасьці, якія мела Літва. Беларусь у той час была падзеленая паміж Савецкім Саюзам і Польшчай. Калі ў 1940-м Літву далучылі да СССР, Антанас Сьмятона эміграваў у Нямеччыну, але літоўскі народ ужо быў дастаткова сьведамы, каб пяцьдзесят гадоў чакаць свайго новага гістарычнага шанцу -- незалежнае краіны. 10 жніўня 1909 году нарадзіўся Лео Фэндэр, амэрыканскі гітарны майстар, на інструмэнтах якога гралі лепшыя гітарысты сьвету Джымі Хендрыкс, Эрык Клэптан ды іншыя. 10 жніўня 1912 году нарадзіўся бразыльскі пісьменьнік Жоржэ Амаду. Ужо ў 20 гадоў ён напісаў свой першы раман, а ў 23 гады трапіў у турму, бо надта ж любіў камуністычныя ідэі. У нас хто яго не чытаў, дык мог бачыць фільм паводле раману Амаду, называўся “Генэралы пяшчаных кар`ераў“. Таксама ў гэты дзень, 10 жніўня 1947 году зьявіўся на сьвет Ен Андэрсан, лідэр ангельскага гурта «Jethro Tull».
|
|
|
|