|
17 жнiўня |
 |
У гэты дзень у 1601 годзе нарадзіўся францускі матэматык П`ер Фэрма. Цікава, што тэарэму Фэрма ніхто дагэтуль не даказаў. Праўда, ніхто яе і не абвергнуў. Працягваюць даказваць. Таксама 17 жніўня, але праз 28 гадоў пасьля Фэрма, у 1629-м нарадзіўся Ян Сабескі, польскі кароль, імем якога названыя цыгарэты і гатэль у Варшаве. Між іншым, каралём Сабескага выбралі, гэты тытул дастаўся яму за заслугі і папулярнасьць, а не ў спадчыну. Менавіта за часоў Сабескага Вялікае Княства Літоўскае супольна з Польшчай перажылі апошні ўзьлёт як эўрапейская дзяржава Рэч Паспалітая. У гэты дзень у 1943 годзе нарадзіўся амэрыканскі ктнаактор Робэрт дэ Ніра -- яго лепей бачыць, чым пра яго распавядаць. А вось Сіба Хашыана, бубнара гурта “Бостан“, лепей слухаць.
|
|
|
|