БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Наш каляндар
12:50:12 PM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Наш каляндар

Жнiвень

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

25  жнiўня

  • Сёньняшні дзень у гісторыі вылучаецца тым, што 25 жніўня нараджаліся ўсялякія ўладары, каралі і цары, а таксама генсекі, якія засталіся ў памяці народаў, як правіла, нядобрымі ўчынкамі.
  • Да прыкладу, 25 жніўня 1530 году нарадзіўся расейскі ўладар Іван IV, які першы пачаў называць сябе царом, а ў гісторыю ўвайшоў з азначэньнем Іван Грозны або Іван Жахлівы. Колькі ж пакутаў гэты дэспат прынес свайму народу, але й суседнім народам таксама нямала папсаваў крыві. Не аднойчы Іван Жахлівы ўрываўся на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага, паліў гарады, забіваў нашых продкаў. Колькасьць ахвяраў тады з трагічнай пераходзіла ў статыстычную.
  • Іншы прыклад -- Людвік ІІ, кароль Баварыі, які нарадзіўся ў 1845 годзе. Гэты ўладар запомніўся як мэцэнат кампазытара Рыхарда Вагнэра, а таксама сваімі вар`яцкімі архітэктурнымі праектамі, за што яго называлі Людвікам Вар`ятам. Гэты кароль спрабаваў у Баварскіх гарах збудаваць дакладную копію Вэрсаля. Урэшце лекарскі кансіліюм прызнаў Людвіка вар`ятам, пасьля чаго няшчасны кароль патапіўся ў возеры.
  • Наступны сёньняшні ўладар -- Эрых Хонэкер, які нарадзіўся ў 1912 годзе. Гэты кіраваў камуністычнай уладай у ГДР ажно шаснаццаць гадоў. Такі сабе нямецкі Брэжнеў. Цікава, што памёр ён у выгнаньні ў Чылі, ужо пасьля таго, як быў разбураны Бэрлінскі мур. Газэта “Ды Цайт“ назвала Хонэкера “апошнім нямецкім камуністам“.
    А яшчэ сёньня дзень усялякіх авантурыстаў і прыгоднікаў.
  • 25 жніўня 1819 году нарадзіўся славуты дэтэктыў Алан Пінкертон. У адрозьненьне ад свайго земляка Шэрлака Холмса, Пінкертон быў рэальнай гістарычнай постацяй. Сын паліцэйскага сэржанта ў Глазга, ён вывучыўся на бондара і эміграваў у ЗША. Там пасяліўся ў невялікім мястэчку каля Чыкага і адкрыў бандарную краму -- прадаваў бочкі. Аднойчы Пінкертон сутыкнуўся з фашываманэтнікамі, якіх сам выкрыў і затрымаў. Пасьля некалькіх такіх выпадкаў людзі абралі яго шэрыфам. Урэшце Пінкертон кінуў паліцэйскую службу і заснаваў прыватнае дэтэктыўнае агенцтва, якое спэцыялізавалася на расьсьледаваньні крадзяжоў на чыгунцы. З часам агенцтва стала самым знакамітым. Самы буйны посьпех дэтэктываў Пінкертона -- гэта папярэджаньне замаху на прэзыдэнта Лінкольна. Праўда, пасьля Лінкольна ўсё адно забілі. Але імя Пінкертона стала назыўным. Сёньня і ў нашых краях сьледчых часам называюць пінкертонамі.
  • 25 жніўня 1918 году нарадзіўся Леанард Бэрнстайн або Бэрнштэйн, амэрыканскі кампазытар, дырыжор і піяніст. Многія, напэўна, памятаюць музыку да кінафільма “Вэстсайдзкая гісторыя“. Дык гэта Бэрнстайнава музыка. А яшчэ ў сьвеце ведаюць “Імшу“ Бэрнстайна, якую ён прысьвяціў памяці прэзыдэнта Кенэды.

  • НАВIНЫ:

         Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
         Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
         АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
         ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
         “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


    ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

    Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


    AРТЫКУЛЫ:

    БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


    2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon