БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Наш каляндар
1:08:16 PM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Наш каляндар

Жнiвень

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

30  жнiўня

  • У гэты дзень, 30 жніўня 570-га году нарадзіўся прарок Махамад, якога ў Эўропе часьцяком называюць Магамэтам. Гэты прарок заснаваў сусьветную рэлігію Ісьлям, на падставе паэтычных адкрыцьяў, што ўвабраныя ў сьвятую кнігу мусульманаў – Каран. Ён жа, Махамад быў ад 630-га году і правадыром першае ісьлямскае дзяржавы ў Арабіі.
  • А наогул сёньня – дзень мастакоў. 30 жніўня 1746 году нарадзіўся геніяльны гішпанскі мастак Франсіска Гоя, які праславіўся як прыдворны жывапісец каралёў і як аўтар востра-сацыяльных карыкатураў...
  • А ў 1748-м годзе нарадзіўся выбітны францускі мастак, Жак Луі ДАВІД, якога ўважаюць за пачынальніка цэлага стылю ў мастацтве жывапісу – клясыцызму. Яму належаць клясычныя партрэты дзеячоў францускае рэвалюцыі, ад Марата да Напалеона....
  • 30 жніўня 1840-га году ў Менску памёр выдатны беларускі мастак, Ян Дамель. Ён скончыў Віленскі ўнівэрсытэт, дзе быў вучнем Смуглевіча й Рустэма. У 1820-м годзе расейцы прысудзілі яго на высылку ў Сібір, дзе ён пражыў 2 гады. З таго пэрыяду засталася згадка, што Дамель расьпісваў касьцёлы ў Табольску й Іркуцку. Па вяртаньні з чужыны, мастак пасяліўся ў Менску, дзе й правёў рэшту сваіх гадоў. Яго лічаць адным з буйных пачынальнікаў гістарычнага жанру ў нашым мастацтве... Ян Дамель напісаў дзясяткі палотнаў на самыя розныя гістрычныя сюжэты: ад вайны 1812 году да Грунвальдзкае сечы. Напісаў таксама багата абразоў. А пахаваны ён у Кальварыйскім касьцёле ў Менску.
  • 30 жніўня 1860 году ў Шаўлях, у Літве, нарадзіўся Ісак Левітан, вядомы расейскі мастак-пэйзажыст. Зь вялікімі цяжкасьцямі, з-за таго што быў жыдам, здолеў ён такі скончыць Акадэмію Мастацтваў у Пецярбургу. А сёньня яго ведае кожны чалавек, хоць бы й з-за бясконцых рэпрадукцыяў ягоных палотнаў.
  • А яшчэ сёньня нарадзіліся бэльгійскі скульптар Жорж Міньне, у 1866 годзе, клясык эўрапейскага мастацтва, прадстаўнік стылю «мадэрн», і ў 1883-м -- геніяльны галяндзкі мастак і дызайнэр, Тэо Ван Дуйсбург, апроч таго, ён быў вядомым тэарэтыкам мастацтваў і заснавальнікам гурта мастакоў, дызайнэраў і архітэктараў, -- «Дэ Стайл», што ператварыўся ў рухавік мастацкага авангарду ў Эўропе.

  • НАВIНЫ:

         Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
         Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
         АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
         ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
         “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


    ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

    Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


    AРТЫКУЛЫ:

    БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


    2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon