|
31 жнiўня |
 |
31 жніўня 12 году нарадзіўся рымскі імпэратар Калігула. Ягонае імя літаральна перакладаецца як “боцік“. Калігула ўвайшоў у гісторыю як жорсткі правіцель, які забіваў людзей са свайго атачэньня. Па-беларуску выдавалася п`еса пра Калігулу, якую напісаў францускі пісьменьнік Альбэр Камю. 31 жніўня 1908 году нарадзіўся Ўільям Сараян, амэрыканскі пісьменьнік армянскага паходжаньня -- той самы, які сказаў “Маё сэрца ў гарах“.
|
|
|
|