|
8 жнiўня |
 |
У гэты дзень, 8 жніўня 1931 году нарадзіўся Andy Warhol, амэрыканскі культурны герой, які паходзіў зь сям`і славацкіх эмігрантаў і ў арыгінале меў імя Андрэй Варгола. Эндзi Ўорхала называюць першасьвятаром поп-арту. Паспалiты амэрыканец гадоў дзесяць таму мог ня ведаць Рэмбранта, але Ўорхала ён ведаў абавязкова. У сукнях у кветачкi, намаляваных Эндзi, ходзяць мiльёны жанчын. Зробленыя iм партрэты Мэрылiн Манро, Элвiса Прэсьлi, Ленiна i Мао Цзэ Дуна можна сёньня пабачыць у рэстарацыях i кавярнях ад Мэхiка да Вiльнi. Ягоныя iнсталяцыi з кансароўкамi таматнага супу «Кэмпбэл`з» сталi абразом для пастiдустрыйнага сьвету. Ён здымаў фiльмы, рабiў сцэнiчны iмiдж i вокладкi альбомаў для «Ролiнг Стоўнз». Нядаўна, дарэчы, у віленскім Палацы мастацтваў была выстава твораў Андрэя Варголы. Калі ж працягваць сьпіс мас-культурных герояў, што зьявіліся на сьвет 8 жніўня, трэба згадаць Дастына Гофмана, амэрыканскага кінаактора, якога многія памятаюць з фільмаў “Крамэр супраць Крамэра“, “Чалавек дажджу“, “Тутсі“... Гофман нарадзіўся ў 1937 годзе. А ў 1961-м 8 жніўня нарадзіўся такі Эдж або Дэвід Эванс, гітарыст ірляндзкага гурта U2.
|
|
|
|