Logo
Вы знаходзіцеся: Тытульная > Свежае

ЗВАРОТ ДА ЧЫТАЧА

2008-11-24

Шаноўны Чытач, наша газета часова не выходзіць з-за недахопу сродкаў. На сайце абнаўляецца толькі старонка "У Вільні". Прапануем Вам падпісацца на рассылку навін, праз якую Вы атрымаецце паведамленне пра выхад свежага нумара адразу пасля яго з'яўлення на сайце.

UpУверх
Каментароў: (0)   Праглядаў: (61)
MoreКаментаваць

Тэма нумару

ДЗЕВЯТЫ ВАЛ

2008-10-30

Фінансавы шторм пачынае накрываць “спакойную і стабільную” Беларусь. Пытанне ўжо толькі ў тым, колькіх балаў ён дасягне.

UpУверх
Каментароў: (3)   Праглядаў: (291)
MoreЧытаць увесь артыкул

Апытанне тыдня

ЦІ ЗАХОЎВАЕЦЕ ВЫ СВАЕ ЗБЕРАЖЭННІ Ў БЕЛАРУСКІХ БАНКАХ

і ці давяраеце завярэнням высокіх службоўцаў, што нічога з укладамі насельніцтва не здарыцца?

2008-10-30

Адам Глобус, пісьменнік:
“ДЗІЎНА, КАЛІ НЕХТА СВАЕ КРОЎНЫЯ ТРЫМАЕ Ў БАНКАХ”
Гэта не такое адназначнае пытанне, як падаецца. Калі чалавек працуе тут легальна, у яго ёсць свая справа, ён так ці інакш працуе з банкам. Адпаведна яго грошы ў розных фінансавых установах ходзяць. А вось свае “непрацоўныя” грошы я не трымаю ў беларускіх банках. Таму, што сумленныя банкіры яшчэ даўно сказалі: лепш не трымайце ў нас. Хопіць таго, што я працую з імі. Хай бы “наверсе” хаця б нулі скасавалі, як мінімум. Каб рубель выглядаў рублём, а не тысячай. Калі на сённяшні дзень столькі нулёў, дзіўна, калі нехта свае кроўныя трымае ў банках.

UpУверх
Каментароў: (3)   Праглядаў: (246)
MoreЧытаць увесь артыкул

Улада

110 АНДРОІДАЎ

2008-10-30

На гэтым тыдні ўпершыню сабраліся разам новыя дэпутаты. Толькі трэба адразу называць рэчы сваімі імёнамі: ніякі гэта не парламент, а Палата прадстаўнікоў Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

UpУверх
Каментароў: (2)   Праглядаў: (226)
MoreЧытаць увесь артыкул

Трыбуна

УВАЖАТЬ СЕБЯ ЗАСТАВИТЬ

или Когда россияне станут к Беларуси относиться как к самодостаточной стране

2008-10-30

Кандидат философских наук, политолог Ирина Бугрова размышляет над перспективами белорусско-российских отношений, о том, какая Беларусь нужна России, и о том, какая Беларусь нужна самим белорусам.

UpУверх
Каментароў: (21)   Праглядаў: (318)
MoreЧытаць увесь артыкул

Канфуз

У ЯРМОШЫНАЙ ЛЮБЫЯ ПАРУШЭННІ – НЕІСТОТНЫЯ

2008-10-29

24 кастрычніка Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў разгледзела чарговыя скаргі на прызнанне выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у асобных акругах несапраўднымі. Вынік чаканы – усе яны адхілены.

UpУверх
Каментароў: (1)   Праглядаў: (182)
MoreЧытаць увесь артыкул

Тэма нумару

ПЯТАЕ КОЛА

У Беларусі фармуецца новы Сенат

2008-10-25

Сенатам у нас называюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу РБ. А ўвогуле ўпершыню Сенат з’явіўся яшчэ ў Старажытным Рыме. Ён уяўляў сабой Раду старэйшын (найбольш аўтарытэтных прадстаўнікоў знаці) і адначасова вышэйшы орган дзяржаўнай улады.

UpУверх
Каментароў: (3)   Праглядаў: (188)
MoreЧытаць увесь артыкул

Апытанне тыдня

ЧЫМ СКОНЧЫЦЦА ГЛАБАЛЬНЫ ФІНАНСАВЫ КРЫЗІС ДЛЯ БЕЛАРУСІ?

2008-10-25

Яраслаў Раманчук, эканаміст:
“НАС З ВАМІ БУДУЦЬ МУЧЫЦЬ”
Ён скончыцца тым, што сацыялістычная эканоміка стане гісторыяй. Расійскія датацыі нашай эканоміцы ў памеры 13 адсоткаў ВУП, альбо 7,5 мільярда даляраў, “высахнуць”, і ўлады вымушаныя будуць перайсці на больш-менш прагматычную рынкавую палітыку. Але паколькі людзей, здольных да такога пераходу, ва ўладзе няма, то яны будуць нас з вамі мучыць на гэтым пераходным этапе.

UpУверх
Каментароў: (3)   Праглядаў: (268)
MoreЧытаць увесь артыкул

Агляд друку

ДВАЦЦАЦІГАДОВЫЯ СТАРЫКАНЫ з БРСМ

або “Глянь, гэта ж Генка з другога цэха!”

2008-10-24

“Рэспубліка” піша пра новыя формы барацьбы з п’янствам і алкагалізмам. У Беларусі адраджаюцца “дошкі ганьбы”.

А “Народная газета” піша пра “флэш-мобы”, якія ладзяць БРСМаўцы.

UpУверх
Каментароў: (2)   Праглядаў: (220)
MoreЧытаць увесь артыкул

Агляд радыё Сержука Вітушкі

НЕ ПАГАВАРЫЛІ

Чаму на беларускай Свабодзе няма таго, што ёсць на рускай?

2008-10-23

На мінулым тыдні на рускім Радыё Свабода слухаў я перадачу з вядучым Віктарам Шэндэровічам. Гэтым разам у гасцях у Шэндэровіча быў госць з Беларусі – грамадскі актывіст Андрэй Кім. Перадача пакінула вельмі сімпатычнае ўражанне.

UpУверх
Каментароў: (7)   Праглядаў: (418)
MoreЧытаць увесь артыкул

Пошта рэдакцыі

КАБ НЕ БЫЦЬ У РОСПАЧЫ АД НАСТУПНЫХ ВЫБАРАЎ

2008-10-23

Хачу падзяліцца сваімі высновамі пасля выбараў мінулых. Я быў назіральнікам у акруговай камісіі Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акругі №29. А яшчэ назіраў на выбарчым участку №7 згаданай акругі. Мне пашанцавала, бо тут у складзе камісіі быў апазіцыйны камуніст і былі яшчэ назіральнікі. А можа проста старшыня камісіі не выслугоўвалася? Фальсіфікацый пры галасаванні мы не знайшлі. Участак гэты месціцца ў цэнтральнай частцы Бабруйска, склад выбаршчыкаў па ўзросце – сярэдні. Дык вось: выбары тут не адбыліся, прагаласавала толькі 42% выбаршчыкаў, і тое 14% – датэрмінова. У тым ліку, амаль увесь інтэрнат швейнай фабрыкі “Славянка”.

UpУверх
Каментароў: (1)   Праглядаў: (176)
MoreЧытаць увесь артыкул

Стрэмкі

ТЭМЫ

Хто мае брудную душу, той ганарыцца чысцінёй крыві

2008-10-22

Фельетон Алега Аблажэя

Нядаўна ў мяне не адбылася выстава ў адным з віленскіх універсітэтаў.

Строгая дама ў чорным з сурова падціснутымі вуснамі папракнула: “Вы не папярэдзілі, што малюеце аголеных жанчын!”

UpУверх
Каментароў: (1)   Праглядаў: (180)
MoreЧытаць увесь артыкул

Тэма нумару

ЗАЦЯГНЕМ ПАЯСЫ?

На фоне фінансавага крызісу Пуцін прапанаваў Лукашэнку пул

2008-10-10

Нягледзячы на чарговую порцыю дывідэндаў з боку Расіі, “непадуладнасць” Беларусі сусветным фінансавым крызісам і самыя вялікія золатавалютныя запасы за ўвесь час нашай незалежнасці, беларусам у хуткім часе, відаць, давядзецца зацягнуць паясы.

UpУверх
Каментароў: (1)   Праглядаў: (315)
MoreЧытаць увесь артыкул

Апытанне тыдня

ЯК АДЗНАЧЫЦЬ 20-ГОДДЗЕ БНФ?

2008-10-10

Зянон Пазьняк, лідэр Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ:
“ЗРАБІЦЬ ШЫРОКІЯ АКЦЫІ НЕМАГЧЫМА”
Сёння адзначыць можна толькі падпольна. Сітуацыя тут вельмі простая. Для рэжыму гэта галоўны вораг. І, канечне, рэжым не дазволіць рабіць нейкія шырокія мерапрыемствы. Што датычыць магчымасцяў, дык мы адзначаць будзем заўсёды. Гэта будуць адпаведныя артыкулы, адпаведныя паседжанні. Усё гэта будзе, наколькі магчыма. А зрабіць нейкія шырокія акцыі з найманнем залаў, з выкарыстаннем радыё і тэлебачання, вялікім зборышчам людзей немагчыма. Таму што не трэба забывацца – мы жывем пад акупацыяй. А акупацыя вымагае сваіх правілаў паводзінаў і сваіх правілаў барацьбы. Пакуль што гэта зразумела адна партыя. Гэта наша партыя. І калі гэтага не браць пад увагу, то, безумоўна, будуць адны паражэнні.

UpУверх
Каментароў: (8)   Праглядаў: (482)
MoreЧытаць увесь артыкул

Каментар

МЫ ЖЫВЕМ ПАД ЗЯМЛЁЮ

2008-10-10

На думку Зянона Пазьняка, адзначыць 20-я ўгодкі БНФ сёння можна толькі падпольна. Не так нават, як гэта было магчыма дваццаць гадоў назад, калі ствараўся народны рух, калі БНФ збіраў поўныя залы і плошчы прыхільнікаў перамен. Цяпер сітуацыя іншая. Але і Фронт іншы. Гледзячы з розных бакоў, міжволі шукаеш прычыны таго, што адбылося, у дзейнасці і характары як улады, так і апазіцыі.

UpУверх
Каментароў: (0)   Праглядаў: (225)
MoreЧытаць увесь артыкул
ПАДПIСКА
Падпiсацца лiстом
СВЕЖЫ НУМАР У PDF
ДЗЕВЯТЫ ВАЛ
Acrobat Reader
Для чытання газеты ў фармаце pdf вам спатрэбіцца “PDF reader”.Спампаваць апошнюю версію тут.
Навіны Гомеля
Навіны Гародні
Навіны
Наваполацка
Навіны
Магілёва
Апытанне
Пры якім штомесячным даходзе можа больш-менш нармальна пражыць сям'я з 2-х чалавек сёння ў Беларусі?
- $150-300
- $300-450
- $450-600
- $600-800
- $1000 і больш
Вынікі галасавання
НАЙБОЛЬШ ЧЫТАНЫЯ ТЭКСТЫ
ЯК АДЗНАЧЫЦЬ 20-ГОДДЗЕ БНФ? (482)
НЕ ПАГАВАРЫЛІ (418)
УВАЖАТЬ СЕБЯ ЗАСТАВИТЬ (318)
ЗАЦЯГНЕМ ПАЯСЫ? (315)
ДЗЕВЯТЫ ВАЛ (291)
БРЫДКАСЛОЎЕ  (268)
ЧЫМ СКОНЧЫЦЦА ГЛАБАЛЬНЫ ФІНАНСАВЫ КРЫЗІС ДЛЯ БЕЛАРУСІ? (268)
ЦІ ЗАХОЎВАЕЦЕ ВЫ СВАЕ ЗБЕРАЖЭННІ Ў БЕЛАРУСКІХ БАНКАХ  (246)
110 АНДРОІДАЎ (226)
МЫ ЖЫВЕМ ПАД ЗЯМЛЁЮ (225)
КАМЕНТАРЫ
ЧЫМ СКОНЧЫЦЦА ГЛАБАЛЬНЫ ФІНАНСАВЫ КРЫЗІС ДЛЯ БЕЛАРУСІ? (3)
ЦІ ЗАХОЎВАЕЦЕ ВЫ СВАЕ ЗБЕРАЖЭННІ Ў БЕЛАРУСКІХ БАНКАХ  (3)
ДЗЕВЯТЫ ВАЛ (3)
НЕ ПАГАВАРЫЛІ (7)
УВАЖАТЬ СЕБЯ ЗАСТАВИТЬ (21)
ДВАЦЦАЦІГАДОВЫЯ СТАРЫКАНЫ з БРСМ (2)
110 АНДРОІДАЎ (2)
У ЯРМОШЫНАЙ ЛЮБЫЯ ПАРУШЭННІ – НЕІСТОТНЫЯ (1)
КАЗА - БАДЛЕЙКА (6)
БРЫДКАСЛОЎЕ  (2)
СТАРЫ САЙТ
2007 SvabodaBY.net
      Rating All.BY