|
ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК Рабочая група па арганізацыйна-тэхнічным і інфармацыйным забесьпячэньні правядзеньня выбараў у мясцовыя Саветы краіны створаная ў Міністэрстве абароны Беларусі. Як паведамілі агенцтву "Медиафакт” ў кіраваньні маральна-псыхалягічнага забесьпячэньня Мінабароны, група, якую ачоліў намесьнік кіраўніка абароннага ведамства генэрал-лейтынант Уладзімер Усхопчык, павінна наладзіць узаемаадносіны з Цэнтральнай камісіяй Беларусі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў, а таксама мясцовымі органамі ўлады. Апрача таго, паводле суразмоўцаў агенцтва, супрацоўнікі Мінабароны акажуць неабходную дапамогу кіраўніцтву вайсковых частак і арганізацыяў Узброеных Сілаў у падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў. Нагадаем, што да прызначэньня намесьнікам міністра абароны Беларусі, генэрал Усхопчык быў камандзірам 107-ай мотастралковай дывізіі й начальнікам Віленскай залогі. У Літве яго называюць "катам Вільні 13 студзеня 1991 году”. Гэты генэрал кіраваў Віленскай залогай у студзені 1991 году падчас вядомых падзеяў, калі ля тэлецэнтру загінулі людзі. І зараз літоўская генэральная пракуратура дабіваецца ад беларускага боку выдачы Ўсхопчыка.
11 сьнежня 2002 / 9:12:00 AM
Крынiца: Паводле “Хартыі`97“
На радзіме Францішка Багушэвіча з`явіўся крыж ў гонар паэта. ... 2 красавiка 2003 / 9:29:00 AM
Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ... 12 сакавiка 2003 / 3:28:00 PM
Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,... 11 лютага 2003 / 7:49:00 AM
АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ... 22 студзеня 2003 / 2:26:00 AM
“АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“... 6 сьнежня 2002 / 8:40:00 AM
|