|
АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ Заява Ўправы Партыі БНФ Белавеская Пушча -- усясьветна вядомы сымбаль Беларусі, помнік прыроды ўсясьветнага значэньня -- апынулася ў сьмяротнай небясьпецы. Яе зьнішчаюць прыхадні й дачасьнікі -- наваяўленыя "гаспадарнікі", якім вышэйшая ўлада дазволіла разглядаць Пушчу як сыравіну на продаж. Яшчэ крыху панаваньня гэтых сатрапаў -- і Пушчы, нашага тысячагадовага нацыянальнага гонару, папросту ня будзе. Партыя БНФ выказвае салідарнасьць з мужнымі навукоўцамі й журналістамі, якія абвясьцілі ўсяму сьвету пра пушчанскую бяду. Наступным крокам павінна стаць кансалідацыя ўсіх адказных навукоўцаў, грамадзкіх, палітычных сілаў, проста сумленных людзей у справе абароны Пушчы. Мы павінны разам тэрмінова выпрацаваць стратэгію гэтай абароны з выкарыстаньнем інфармацыйных, навуковых і палітычных рэсурсаў, якія ёсьць у нашым распараджэньні. Прапануем неадкладна правесьці ўстаноўчы сход Нацыянальнага камітэту абароны Пушчы. Партыя БНФ гатовая ўжыць свае міжнародныя кантакты, каб паставіць пытаньне аб далейшай правамоцнасьці Дыплёму Рады Эўропы № 48, якім Пушча была ўганараваная ў 1997 годзе. Абаронім Пушчу -- абаронім Беларусь!
22 студзеня 2003 / 2:26:00 AM
На радзіме Францішка Багушэвіча з`явіўся крыж ў гонар паэта. ... 2 красавiка 2003 / 9:29:00 AM
Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ... 12 сакавiка 2003 / 3:28:00 PM
Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,... 11 лютага 2003 / 7:49:00 AM
ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК... 11 сьнежня 2002 / 9:12:00 AM
“АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“... 6 сьнежня 2002 / 8:40:00 AM
|