|
Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта "Роварнае кола Нёмана", над якім працуе Ковенскі самаўрад супольна з грамадзкімі арганізацыямі і прадстаўнікамі руху зялёных. Каардынатар праекта Аляксандр Кярпаўскас паведаміў, што будзе створаны турыстычны шлях для ровараў агульнай даўжынёй 340 км. на абодвух берагох ракі ад Коўна да Шылуце і назад. Вясной будзе падрыхтаваная мапа маршруту і інфармацыйныя выданьні. Для гэтых выданьняў і тэхнічнай падрыхтоўкі праекту Усясьветны Фонд Аховы Асяродзьдзя і некалькі раённых самакіраваньняў Літвы вылучылі 100 тыс. літаў (прыкладна 32 тыс. даляраў). Гэтая сума складае прыкладна адну траціну поўнага кошту праекту. Рэшту сродкаў, патрэбных на парадкаваньне шляхоў, паабяцалі самакіраваньні, зацікаўленыя у разьвіцьці турызма у сваіх раёнах.
11 лютага 2003 / 7:49:00 AM
Крынiца: Беларускі Інфармацыйны Цэнтар
На радзіме Францішка Багушэвіча з`явіўся крыж ў гонар паэта. ... 2 красавiка 2003 / 9:29:00 AM
Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ... 12 сакавiка 2003 / 3:28:00 PM
АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ... 22 студзеня 2003 / 2:26:00 AM
ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК... 11 сьнежня 2002 / 9:12:00 AM
“АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“... 6 сьнежня 2002 / 8:40:00 AM
|