| Аляксандр Лукашэнка вярнуўся з Масквы задаволены: цана на газ у 2009 годзе будзе для Беларусі “прымальнай”. Аднак над краінай навісла іншая пагроза, яшчэ больш сур’ёзная. | | Каментароў: (7) Праглядаў: (197) | | |
| Штомесяц Аляксандр Лукашэнка падпісвае два ўказы аб памілаванні. Пра гэта распавёў сам кіраўнік дзяржавы падчас сустрэчы з прадстаўнікамі вядучых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. | | Каментароў: (0) Праглядаў: (148) | | |
| Эканоміка У НОВЫ ГОД – З НОВЫМІ ВЫКЛІКАМІ 2008-12-25 |
| Клопат пра ўратаванне і памнажэнне дабрабыту беларусаў ляжа на плечы… саміх беларусаў. | | Каментароў: (2) Праглядаў: (111) | | |
| Цяперашні прынцып падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў захоўваецца. | | Каментароў: (0) Праглядаў: (72) | | |
| Грамадства І ДЗЯРЖАВУ МОЖНА ПЕРАМАГЧЫ Як беларусы змагаюцца з уладамі за ўласныя правы і справядлівасць 2008-12-24 |
| Беларусы — дзіўны народ. Мы не задаволены “генеральнай лініяй партыі”, маразматызмам уласнага начальніка, выкрунтасамі ЖЭСа, грубасцю ў крамах. Незадаволеныя, але звыклыя маўчаць, уцягнуўшы галаву ў плечы. Аднак так робяць не ўсе. “Тут і цяпер” паспрабавала прыгадаць найбольш гучныя перамогі грамадскасці над уладнымі структурамі ў адыходзячым 2008-м годзе. Агаворымся, мы разглядалі выключна непалітычныя справы, абмінуўшы і “прадпрымальніцкае пытанне”, пра якое падрабязна распавядалі ў мінулым нумары. | | Каментароў: (0) Праглядаў: (80) | | |
| Трэці тайм ФЕНАМЕН БАТЭ Узлёт барысаўскага клубу не звязаны са зрухамі ў айчынным футболе 2008-12-24 |
| Пакуль беларускія ўлады гавораць аб лібералізацыі і намагаюцца выканаць умовы Захаду, сапраўдны прарыў у Стары Свет здзейсніў правінцыйны футбольны клуб БАТЭ. | | Каментароў: (2) Праглядаў: (111) | | |
| Алесь Пушкін, мастак: “ЧАКАЮ АДНАЎЛЕННЯ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ”
– Дзякуй Богу, канчаецца высакосны год. Ён сапраўды быў вельмі складаным. А больш за ўсё чакаю я аднаго – пабудаваць дом. Каб пачаць пашырацца, купіць зруб, прыбудаваць да яго. Бо з’явілася двое дзетак. Чакаю яшчэ выставаў. У Оршы, Швецыі. Ну і чакаю яшчэ працы па ўслаўленні Госпада нашага. Можа, вітражы зраблю ў вёсцы Манастыр. Спадзяюся, дасць лёс здзейсніць волю Божую грэшнымі рукамі. Ну і яшчэ чакаю, што, можа, запросяць у Амерыку з выставай. Гэта ў асабістым жыцці. А ў грамадзкім чакаю аднаўлення беларусізацыі, адлігі, якая пачалася 10 снежня, калі я схадзіў на містэрыю, прысвечаную Максіму Багдановічу на сцэне сталічнай філармоніі. У дзяржаве нешта памянялася, бо абсалютна не было цэнзуры. | | Каментароў: (2) Праглядаў: (139) | | |
| У выпадку захавання з 1 студзеня 2009 года новых умоў гаспадарання для індывідуальных прадпрымальнікаў прайграюць усе без выключэння зацікаўленыя бакі. | | Каментароў: (0) Праглядаў: (160) | | |
| Апытанне тыдня ШТО АДБУДЗЕЦЦА СА СПРОБЫ НАШЫХ УЛАД НАЛАДЗІЦЬ ДЫЯЛОГ З ЕЎРАСАЮЗАМ? 2008-12-18 |
| Вінцук Вячока, БНФ: “ДЫЯЛОГ БЕЗ НАРОДА” — Па-першае, нічым добрым гэты так званы дыялог не скончыцца. Таму што ў прамым і ў пераносным сэнсе цяперашняя ўлада і Еўропа гавораць на розных мовах. Тое, што ўкладвае гэтая ўлада ў слова “дыялог”, і што яна абяцае з гледзішча дэмакратычных змен у Беларусі, зусім не адпавядае ні існуючай рэальнасці, ні еўрапейскаму разуменню дэмакратычных змен. | | Каментароў: (0) Праглядаў: (123) | | |
| Грамадства НАВОШТА НАМ БЕРАГ ТУРЭЦКІ?.. Магілёўская ўлада праігнаравала меркаванне шасці тысяч сваіх грамадзян 2008-12-17 |
| Гаворка пра спробу правесці ў абласным цэнтры мясцовы рэферэндум. Такое грамадскае імкненне — цалкам законнае і ў гэтым сэнсе дакладна агаворанае ў Канстытуцыі — было выклікана сакавіцкім рашэннем гарвыканкама аб зносе ў мікрараёне Саломенка міні-рынку, якому сёлета споўнілася б больш за 15 гадоў. | | Каментароў: (0) Праглядаў: (119) | | |
| У апошні час Гомельскую абласную арганізацыю ГА “Беларускі саюз афіцэраў” скаланаюць нежартоўныя падзеі: чысткі, мардабой, суды, штрафы. | | Каментароў: (0) Праглядаў: (133) | | |
| Апошнім часам пра былога галоўнага ўрача Рэспубліканскай бальніцы Кіравання справамі прэзідэнта і асабістага лекара А. Лукашэнкі хадзіла шмат самых розных чутак. | | Каментароў: (8) Праглядаў: (372) | | |
| На мінулым тыдні ў Ізраільскім культурна-інфармацыйным цэнтры адбылося апошняе культурніцкае мерапрыемства з удзелам дзейнага амбасадара Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Зеева Бен-Ар’е. | | Каментароў: (2) Праглядаў: (192) | | |
| Фінансавы шторм пачынае накрываць “спакойную і стабільную” Беларусь. Пытанне ўжо толькі ў тым, колькіх балаў ён дасягне. | | Каментароў: (3) Праглядаў: (476) | | |
| Апытанне тыдня ЦІ ЗАХОЎВАЕЦЕ ВЫ СВАЕ ЗБЕРАЖЭННІ Ў БЕЛАРУСКІХ БАНКАХ і ці давяраеце завярэнням высокіх службоўцаў, што нічога з укладамі насельніцтва не здарыцца? 2008-10-30 |
| Адам Глобус, пісьменнік: “ДЗІЎНА, КАЛІ НЕХТА СВАЕ КРОЎНЫЯ ТРЫМАЕ Ў БАНКАХ” Гэта не такое адназначнае пытанне, як падаецца. Калі чалавек працуе тут легальна, у яго ёсць свая справа, ён так ці інакш працуе з банкам. Адпаведна яго грошы ў розных фінансавых установах ходзяць. А вось свае “непрацоўныя” грошы я не трымаю ў беларускіх банках. Таму, што сумленныя банкіры яшчэ даўно сказалі: лепш не трымайце ў нас. Хопіць таго, што я працую з імі. Хай бы “наверсе” хаця б нулі скасавалі, як мінімум. Каб рубель выглядаў рублём, а не тысячай. Калі на сённяшні дзень столькі нулёў, дзіўна, калі нехта свае кроўныя трымае ў банках. | | Каментароў: (3) Праглядаў: (416) | | |
|