Вайсковы амулет
У Віленскім беларускім музэі імя І. Луцкевіча будзе прадстаўленая выстава ўкраінскіх фатографаў “Ваенны абярэг”. На выставе можна будзе ўбачыць сэрыю фотаздымкаў украінскіх фатографаў Сяргея Мельнічэнкі, Андрэя Ламакіна і Аляксея Харэя. У 2014 годзе, пасьля Эўрамайдана, ва Украіне стала зьяўляцца ўсё больш бар’ераў для блякоўкі дарогаў. Імкнучыся пазьбегнуць правакацыяў “цітушак”, актывісты будавалі ўмацаванні з шынаў ды мяшкоў, а затым арганізоўваліся ў вахтавыя падразьдзяленьні. Гэтая зьява стала ня толькі сымбалем пастаяннай трывогі, у якой апынулася краіна пасьля рэвалюцыі, але і падрыхтоўкай абароны. Затым выйшла першая сэрыя фотаздымкаў Сяргея Мельчэнкі “Вайсковы камісарыят”. Тады пачалася антытэрарыстычная апэрацыя ў Данбасе і другая частка сэрыі аўтара з блізьнюкамі стала лягічным працягам.
Андрэй Ламакін у сваім фотапраекце “Абярэг”, створаным у 2015 годзе пасьля расейскага ўварваньня ў Крым ды ўсход Украіны, разглядае пытаньне ўкраінскага ўзбраеньня. Аўтар пісаў аб сваёй сэрыі: “Цяпер зброя — звычайная рэч у руках украінцаў. Але ўсё ж у мінулым годзе ніхто з тых, хто цяпер набыў вінтоўкі, не мог уявіць, што будзе мець дома агнястрэльную зброю. Цяпер усе яны падтрымліваюць гандаль зброяй і легальна выкарыстоўваюць яе для самаабароны. Выглядае, што агнястрэльная зброя зьяўляецца сучаснай вэрсіяй абярэга, які дае яго ўладальніку дадатковыя сілы. Ня ўсе адчуваюць сябе камфортна прыцэльваючыся ды страляючы па агрэсару, але ўсе адчуваць сябе бясьпечней са зброяй”. Так пісаў Андрэй Ламакін пра сваю сэрыю ў 2015 годзе, а прагнозы сталі трагічнай рэчаіснасьцю 24 лютага гэтага года. Цяпер цалкам зразумела, што ўзбраеньне як мірнага насельніцтва, так і краіны ў прысутнасьці агрэсыўнага суседа зьяўляецца абавязковай умовай абараняючы сувэрэнітэт і свабоду сваёй краіны.
Пра вайну ва Украіне ў сваёй сэрыі фотаздымкаў распавядае фатограф Аляксей Харэй. Яшчэ ў 2021 годзе ўлетку фатограф наведаў Літву і працаваў у фотарэзыдэнцыі ў Кляйпэдзе. Апошнія сем гадоў аўтар непасрэдна займаецца фатаграфіяй – фатаграфуе для крэатыўных агенцтваў, зьдзяйсьняе свае асабістыя творчыя фотапраекты. Таксама займаецца праваабарончай дзейнасьцю, у Кіыве працуе як чалец арганізацыі “Абарона правоў дзіцяці”. Адразу ж пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне Аляксей без сумневаў запісаўся ў шэрагі тэрытарыяльнай абароны Кіыва. У першыя дні вайны чакаў на разьмеркаваньне і навучаўся абыходзіцца са зброяй ды аказваць першую дапамогу. Удзельнічаў пры арганізацыі прапускных пунктаў на адным з галоўных абарончых раёнаў Кіева. Цяпер яго асноўная праца — арганізацыя дзейнасьці пункта абароны і забеспячэньне ў выпадку атакі. У кардынальна зьмененым жыцьці, у новых, складаных і небясьпечных сытуацыях Аляксей фатаграфуе. Фатаграфуе навакольле, жахі вайны, людзей вакол яе ды братоў па зброі. Наколькі дазваляе цяперашняя сытуацыя, Аляксей паказвае свае фотаздымкі ў апошняй сэрыі “7”.
Фотавыстава “Вайсковы абярэг” ёсьць частка акцыі “Photography4Peace”, мэта якой – падтрымаць украінскую фатаграфію. Гэтую акцыю арганізуе Кляйпэдская філія Саюзу фотамастакоў Літвы. Куратар выставы “Ваенны амулет” – Дарюс Вайчэкаўскас. Партнэр выставы – Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча.
Выстава будзе дзейнічаць да 19 чэрвеня.