Пра нас
Беларускі цэнтар супольнасьці й культуры ў Вільні, ён жа Беларускі дом - гэта месца сустрэчаў і супрацы. Мы адчыніліся ў 2021 годзе ў самым цэнтры Вільні, дзе вы можаце знайсьці шмат разнастайных заняткаў для сябе і сяброў, а таксама зладзіць штосьці сваё.
На гэты момант тут адбываюцца імпрэзы для беларускай супольнасьці ў Вільні, прадастаўляецца псыхалягічная дапамога пацярпелым беларусам, і шмат чаго іншага. Каляндар актуальных падзеяў можна знайсьці ў сэкцыі “Навіны”.
У цэнтры цяпер працуе некалькі грамадзкіх арганізацый: Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, журналісты “Зубр.ін”, адукатары “Настаўнік.інфо” і ГА “Цэнтар расшырэньня імігранцкага бізнэсу”.
Мы знаходзімся па адрасе Віленская 20 (Vilniaus g. 20) тут, уваход з аркі, а там ужо ўбачыце беларускія сьцягі - гэта мы.
Ісьненьне гэтага цэнтру сталася магчымым дзякуючы самакіраваньню Вільні.
Калі б вы хацелі далучыцца да нашай працы, напішыце нам - мы вельмі хочам з вамі пазнаёміцца! Дашліце сваю ідэю на гэтую анкету або напішыце нам.