Што паглядзець пра таргоўлю людзьмі?
Што паглядзець пра таргоўлю людзьмі?
Фільмы пра таргоўлю людзьмі ўражваюць нас нашмат мацней чым якія-кольвек падрабязныя лекцыя ці высока літаратурныя кнігі. Справа ў тым, як мы рэагуем менавіта на візуальны рад. Адчуваньне таго, што мы гэта бачылі «на ўласныя вочы» пакідае глыбокі сьлед. Таму, калі не ўпэўненыя ў тым, што хочаце патурбаваць нэрвовую сыстэму, лепей пачытайце кнігу на тую ж тэму. Мы дарэчы, публікавалі сьпіс адмысловай літаратуры, мастацкай і рознай. Людзям ж з упэўненасьцю ва ўласных нэрвах прапануем азнаёміцца з нашай падборкай:
Oleg – фільм латыскага рэжысэра Юрыс Курсіетыс. Алег – менавіта так завуць хлопца расейскага паходжаньня, які жыве ў Латвіі, і трапляе ў даўгі. Каб разьлічыцца ў крэдыторамі, хлопец разам з такім ж як ён працоўнымі з Усходняй Эўропы, едзе ў Нідэрлянды, і працуе на заводзе мясной прамысловасьці. Праз зьбег абставінаў Алега несправядліва звальняюць. Хлопец вымушаны шукаць новае месца працы. Тут яму і трапляецца кампанейскі вясёлы Анджэй, які прапануе Алегу не толькі працу, але яшчэ і сапраўдны польскі пашпарт…
У фільме дэталёва паказана як па кроках чалавек трапляе ў пастку працоўнага эксплуатара. Ад пачатку ёсьць адчуваньне, што нешта не тое, але сыходзіць пакуль не хочацца. А пасьля, калі надыходзіць разуменьне, што трэба бегчы, гэта ўжо немагчыма.
Асьцярожна, ёсьць даволі крывавыя сцэны.
«Цана сэксу» – дакумэнтальны фільм амерыканска-балгарскай рэжысэркі Мімі Чакаравай.
Баўгарыя – адна з тых краін, якая жыве даволі бедна ў параўнаньні з бліжэйшымі суседзямі. Асабліва ў глыбінках, адзіным выйсьце з бядноты здаецца пераезд у багацейшую краіну. За гэтай мэтай і едуць баўгарскія дзяўчыны ў Італію ці Турцыя. І лёгка трапляюць у сапраўднае рабства.
Вядома, гэта не толькі баўгарскі фэномэн. Шмат такіх дзяўчын паходзяць з Малдовы, Украіны, Беларусі… Адчуваньне безнадзейнасьці ў роднай краіне прымушае дзяўчын у зусім юным узросце зрабіць крок у невядомасьць – насустрач злачынцам.
Фільм складаецца з размоваў з дзяўчынамі, якія вырваліся з палону гандляроў людзьмі. Як яны туды патрапілі? Як змаглі выбрацца? Як жывуць зараз? На ўсе гэтыя пытаньні паўнавартасна адказвае фільм «Цана сэксу». Ёсьць на YouTube.
Прададзеныя 2017 (Trafficked) – стваральнікі фільму натхняліся гісторыямі рэальных людзей.
Па сюжэце, трох гераінь з розных краін прадаюць праз міжнародную сетку гандляроў людзьмі. Апынуўшыся ў тэхаскім бардэлі, дзяўчыны вырашаюць аб’яднацца і зьбегчы ад злачынцаў.
Гэта гісторыя не толькі пра таргоўлю людзьмі, але яшчэ і пра розныя культурныя коды, цяжкасьці супольнай працы і прагі да волі, якая ўмацаваны ў людзях, незалежна ад таго, дзе яны нарадзіліся і ў якія абставіны трапілі.