Клічам на гурток фальклёрных сьпеваў!
Тых, хто сумуе па дому, запрашаем далучыцца да гуртка традыцыйных беларускіх сьпеваў — і ня толькі іх: разам мы будзем рыхтаваць нашыя беларускія сьвяты, танчыць, займацца рознымі рамёствамі. Кіраўнічка гуртку, фальклярыстка Сьвятлана Чакушка запрашае кожнага й асабліва кожную, не гледзячы на ўзровень падрыхтоўкі.
Сустракаемся на першае спатканьне ў сераду (22 верасьня), а 8 гадзіне ў Цэнтры беларускай супольнасці й культуры (Vilniaus g. 20).