Канцэрт дуэта гусьляра Алеся Чумакова і сьпявачкі Тацьцяны Ячнай
Сябры, у нядзелю 14 траўня запрашаем вас на цудоўны канцэрт дуэта знакамітага музыкі са “Старога Ольсы”, гусьляра Алеся Чумакова і сьпявачкі Тацьцяны Ячнай.
У іх выкананьні пад гусьлі Алеся прагучаць добрыя, усімі намі любімыя беларускія сьпевы, а таксама некаторыя перакладныя песьні, пераствораныя па-беларуску Максам Шчурам ды Сержуком Сокалавым-Воюшам.
Калі: 14.05.2023, нядзеля, 15:00. Дзе: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці ў Вільні (Vilniaus, 20)
Уваход вольны, але данаты музыкам - вельмі пажаданыя!
Увага! Здымаць фота, аўдыё і відэа падчас канцэрту дазваляецца толькі для прыватнага карыстаньня, без выкладаньня яго ў адкрытыя сацыяльныя сеткі і сайты!