Запрашаем на выставу пра мучанікаў і мастацтва!
Якія пляны на выходныя? Мы ў нядзелю ідзем на шпацыр па віленскіх мясьцінах Сыракомлі, але таксама пойдзем у галерэю Зьвяза мастакоў (Vokiečių 2) — там адбываецца выстава пра мучанікаў у мастацтве, і ёсьць таксама беларускі куточак. У ім распавядаюць пра Алеся Пушкіна, а таксама вісіць праца з нашай калекцыі — лягерная вышыванка Зоі Коўш “Поўнач”. Не прамініце! Выстава працуе да 13 кастрычніка.