Ноч музэяў 2023!
Запрашаем вас на Ноч музеяў!
Сёлета Ноч музеяў выпадае на 13 траўня (субота). Музей імя І.Луцкевіча як адзіны беларускі музей Вільні шчыра запрашае вас да сябе ў госці!
Мы падрыхтавалі шырокую праграму. Цікавосткі будуць і ўнутры музея, і на падворку. Далучыцца да мерапрыемства можна ў любы час!
Ніжэй публікуем расклад:
УНУТРЫ МУЗЕЯ
ВЫСТАВЫ 16:00 – і да закрыцця: “Гісторыя беларускага супраціву” (унутры музея) 18:00 – і да закрыцця: “Таямніцы старадаўняй тыпаграфіі” (буйная зала). Можна паглядзець старыя мапы і зрабіць адбітак на тыпаграфскім станку.
МАЙСТАР-КЛАСЫ (бібліятэка) 16:30 – 17:30: птушка з саломы 17:30 – 18:30: вышыўка ахоўнага арнаменту процягам 18:30 – 19:30: выраб традыцыйнай тэкстыльнай лялькі
Усе матэрыялы мы падрыхтуем самі. Майстар-класы разлічаныя на дарослых (але пры жаданні могуць удзельнічаць падлеткі ад 11 гадоў).
🔥Увага! Колькасць месцаў абмежаваная Удзел у майстар-класах па папярэднім запісе.
НА ПАДВОРКУ
АКТЫЎНАСЦІ І ГУЛЬНІ
МІНІ-КІРМАШ 16:00 – і да закрыцця У чырвоным намёце, што будзе стаяць на падворку, можна набыць кніжкі на беларускай мове, а таксама рамесныя вырабы беларускіх майстроў.
ГУЛЬНІ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ 16:30 – 18:00 Традыцыйныя беларускія гульні. Будзе весела! 😊 Гульні для дзяцей, але далучацца могуць і дарослыя.
КВЭСТ Старт і рэгістрацыя камандаў – на Падворку. Старт – не раней за 16:30. Фініш – не пазней за 20:00.
Стартаваць і фінішаваць можна ў любы час (з 16:30 да 20:00).
Пры рэгістрацыі каманда атрымлівае заданні (на выбар: на беларускай, ангельскай ці літоўскай мовах) і адзначае час старту. Кропкі могуць быць статычныя, а могуць быць рухомыя (падказка: шукайце нашых валанцераў), могуць быць унутры музея, а могуць быць на Падворку. Калі ўсе заданні пройдзеныя, трэба вярнуць аркуш з заданнямі на пункт рэгістрацыі і адзначыць час фінішу. Перамагае тая каманда, якая выканае заданні правільна і як найхутчэй.
Першыя тры каманды атрымаюць прызы!🎁🎁🎁
МУЗЫЧНА-ТАНЦАВАЛЬНАЯ ПРАГРАМА
19:30 – 20:00: Выступ гурта “Беларускі цуд” 20:00 – 21:00: Выступ дудара і майстар-клас па беларускіх традыцыйных танцах 21:00 Узнагароджанне пераможцаў квэсту
Пасля 21:00 запрашаем на гарбату🌳✨☕️
Рэкамендуемы данат: 5 еўра. (Гэта значыць, што можна і нічога не пакідаць😊, а можна пакінуць больш, ці пакінуць роўна 5 еўра. Але мы будзем удзячныя за невялічкія данаты, бо яны ўсе пойдуць на развіццё Музэя і Цэнтра беларускай супольнасці й культуры ў Вільні. Разам мы сіла!)
Вітаюцца госці ў традыцыйных строях ці апранутыя ў “беларускім стылі”😉