Як пачынаецца эксплуатацыя? Першыя прыкметы эксплуатацыі
Як пачынаецца эксплуатацыя? Першыя прыкметы эксплуатацыі
За час нашага сумеснага праекту з цэнтрам KOPŽI мы з вамі запомнілі, што эксплуатацыя і гандаль людзьмі пачынаецца не з таго, што чалавека хапаюць на вуліцы і закрываюць у цёмным склепе. Часьцей за ўсё, злачынцы ўваходзяць у давер, дзейнічаюць мякка і паступова. Звычайна, узаемаадносіны, зьвязаныя з гвалтам і эксплуатацыяй, будуюцца на кантролі іншага чалавеку. Такі мяккі кантроль вы можаце ад пачатку і не заўважыць, таму сёньня прапануем вам азнаёміцца са сьпісам «трывожных сыгналаў», за якімі як бытавыя аб’юзэры, так і гандляры людзьмі хаваюць свае цёмныя намеры.
Асоба імкнецца вас пастаянна суправаджаць
Першая «задача» пры эксплуатацыі – гэта ізаляцыя. Часта гандляры людзьмі пачынаюць з таго, што пакрысе прывучаюць ахвяр, да таго, што ніколі не пакідаюць іх у самоце. Не думайце, што «падазроная асоба» проста вельмі клапоціцца пра вас або кахае так моцна, што хоча ўвесь час быць разам. За якімі пачуцьцямі не хаваўся татальны кантроль – гэта ў першую чаргу спосаб усталяваць уладу і дамінаваньне ў адносінах, а яшчэ абмежаваць вашыя стасункі са сваякамі і сябрамі, якія могуць забіць трывогу.
Надта моцнае «каханьне»
Кожны раз, пасьля таго, як ахвяра гвалту нейкую незадаволенасьць стасункамі, ці падазронасьць наконт умоў, у якіх яна апынаецца, злачынец пачынае бясконца аб ёй клапаціцца. У ход ідуць пяшчотныя словы, падарункі і перакананьні ў тым, што ўсё файна.
Газлайтынг
Газлайтинг – гэта форма псыхалягічнага гвалту, якая прымушае вас сумнявацца ва ўласным успрыманьні рэальнасьці. Назва паходзіць з п’есай 1938 года брытанскага драматурга Патрыка Гамільтана »Газавае сьвятло«. Сюжэт апавядае пра мужа, які праз маніпуляцыі са сьвятлом пераконвае жонку, што яна псыхічна хворая.
Газлайтары пераконваюць ахвяру, што нанесеныя крыўду ёй толькі падаліся, што гэта была гульня фантазіі ці проста галюцынацыя. Часта газлайтынг уключае насьмешкі і зьнявагі, пасьля чаго чалавека тут жа абвінавачваюць у «празьмернай адчувальнасьці».
Вы пачынаеце падсьвядома «паддобрываць»
Чалавек, які пакутуе ад гвалту і/або эксплуатацыі, часта вядзе сябе «як правільныя дзяўчынка». Усімі сіламі спрабуе дагаджаць злачынцу, рабіць камплімэнты і апраўдваць паводзіны. На гэтым этапе ахвяра не ўсьведамляе, што адбываецца нешта непрымальнае, і лічыць злачынца проста «складаным чалавекам», да якога можна знайсьці правільны падыход.
Гэта даволі распаўсюджаная рэакцыя на траўму. Часта так рэагуюць на траўму людзі, якія перажылі гвалт у дзяцінстве, бо для дзяцей спробы дагадзіць абʼюзэрам зьяўляюцца практычна адзіным даступным спосабам абараніць сябе.
Вы ўжо некалі разоў парываліся сысьці/сыходзілі, але вярталіся
Пацярпелыя ад гвалту і эксплуатацыі могуць спрабаваць сысьці некалькі разоў, перш чым гэта ім, нарэшце, удаецца. Дарэчы, гэта файна паказана ў фільме «Oleg». Паглядзіце, калі яшчэ не. Ахвяра, пасьля працяглага псыхалагячнага ціску, шчыра думае, што заставацца ў эксплуатацыйных стасунках – адзіны спосаб выжыць. Ахвярай часта валодае страх і адчуваньне безнадзейнасьці.
Калі вы заўважаеце за сабой ці вашымі блізкімі некалькі з апісаных прыкметаў, варта зьвярнуцца па дапамогу.