Запрашаем падлеткаў на курс «Выдавецтва»!
У рамках праекта «Нядзельная школка» запрашаем падлеткаў ва ўзросьце 12-17 год на вучэбны курс «Выдавецтва». Мэта курса - аб’яднаць падлеткаў, якія былі вымушаны з’ехаць з Беларусі ў Літву разам са сваімі сем’ямі. «Выдавецтва» - гэта прастора, дзе хлопцы і дзяўчаты змогуць выказаць пачуцьці і эмоцыі, зьвязаныя з пераездам, знайсці сяброў, адысьці ад будзённых спраў і паспрабаваць сябе ў адной або некалькіх прафесіях, зьвязаных з выдавецкай справай: рэдактар, журналіст, копірайтэр, паэт, пісьменьнік, маркетолаг, графічны дызайнер, вэб-дызайнер, ілюстратар, фатограф. Навучаньне на курсе бясплатнае. Заняткі будуць праходзіць адзін раз на тыдзень (у нядзелю). Месца - Vilniaus g.20, Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры. Для ўдзелу ў курсе просім запоўніць гэтую заяўку. Чакаем вас!