Распачала працу школка для дзетак-беларусаў
Шаноўнае спадарства!
4 верасьня пры Цэнтры беларускай супольнасьці і культуры распачала сваю працу школка. Кожны маленькі беларус, які адчувае жаданьне пазнаёміцца з аднагодкамі і разам вывучаць беларускую мову і культуру, можа далучыцца, напісаўшы нам: niadzielnaja.shkolka@gmail.com. Вас чакаюць не толькі цікавыя і займальныя заняткі, але і вандроўкі па Вільні! Настаўніца Эдзіта прызнаецца: “Менавіта праца настаўніка прыносіць мне радасць і задавальненне, асабліва калі бачыш наіўныя і добрыя вочы дзяцей, якія глядзяць з любоўю і павагай. Маю надзею зацікавіць маленькіх вучняў, каб нашыя заняткі былі яскравымі, эмацыянальнымі, актыўнымі і запамінальнымі!” Спадзяемся, што разам мы дапаможам нашым дзеткам узмацніць веру ў сябе, повязь з беларускай культурай і супольнасьцю, і адчуць сапраўдны гонар “беларусамі звацца”.