Майстэрня сьпеваў з украінскай сьпявачкай Марычкай Чычковай
Цэнтар беларускай культуры і супольнасці і ініцыятыва CreateCulture Group запрашаюць на “Співмайстерню з Марічкою Чічковою”!
Гэты майстар-клас абсалютна для ўсіх, каму адгукаецца тэма гуку, спеваў, адчування ўласнага голасу і яго прыняцця, жаданне імправізаваць і вынаходзіць новыя ідэі. Для прафесійных музыкаў і спевакоў гэты семінар можа стаць стымулам для новых ідэй і супрацоўніцтва. Марычка Чычкова — спявачка, удзельніца львоўскіх гуртоў Slawalachia, Torban, Weselo, Дриг, музычныя кіраўнічка Львоўскага тэатра лялек, культурная менеджэрка.
Традыцыйнымі спевамі і музыкай займаецца каля 10 гадоў і пастаянна вучыцца: школа традыцыйнай музыкі Рись, трэнінгі і майстар-класы Ульяны Гарбачэўскай, Ганны Ахрымчук, Сусаны Карпенка, Яўгена Яфрэмава, Ганны Карапнічэнка, Надзі Тарнаўскай і ад жывых носьбітаў традыцыі – гурта “Дрэва”з Крячківкі і Даменікі Чэкун. І яшчэ некалькі гадоў вучылася ў Львоўскай джазавай школе. Марычка пачала выкладаць 3 гады таму, спачатку з групай студэнтаў, потым з акцёрамі Львоўскага тэатра лялек, а цяпер сістэматычна вядзе ў Львове «Співмайстерню з Марічкою Чічковою».
9 чэрвеня, пятніца, пачатак у 19.00 Цэнтар беларускай культуры і супольнасці, вул. Вільняўс,20 Уваход: добраахвотныя ахвяраванні (free donation)