Прывітаньне! На гэтай старонцы вы можаце дазнацца пра падзеі й навіны ў Беларускім цэнтры культуры й супольнасьці ў Вільні.
Праекты
Беларуская школка
Беларуская Школка ў Вільні
Школка працуе ад 2021 года. Гэта адзін з самых буйных праектаў Беларускага Дома ў Вільні.
Галоўная мэта Школкі – гэта падтрымка дзяцей і бацькоў беларускай дыяспары ў Вільні. Дзякуючы праекту беларусы маюць магчымасць падтрымліваць камунікацыю, развіваць свае веды і мацаваць беларускую ідэнтычнасць.
Школка прапануе нефармальную адукацыю для дзяцей і падлеткаў.
Заняткі праходзяць кожныя выходныя – па суботах і нядзелях.
Заняткі ў Школцы бясплатныя.
У бягучым навучальным годзе ў Школцы працуе 14 гурткоў:
Праекты
Жаночы клюб
У нашых продкаў існавала цудоўная традыцыя. Даўгімі зімовымі вечарамі жанчыны збіраліся разам, шылі, ткалі, вышывалі, а разам з тым дзяліліся досведам, баілі казкі і проста гутарылі.
У Цэнтры беларускай культуры й супольнасці мы працягваем традыцыі продкаў, захоўваем іх, а таксама, нібыта мост, пераводзім іх у сённяшні дзень.
Жаночы Клюб пачаў працаваць 18 студзеня 2023 года.
Кожная сустрэча будзе ўмоўна складацца з дзвюх частак: кароткай тэарэтычнай (даведваемся пра беларускую культуру) і больш даўгой практычнай (ствараем рэчы самі).
Праекты
Бібліятэка пры Віленскім беларускім музэі
Бібліятэка Віленскага Беларускага Музэю імя І. Луцкевіча змяшчае больш за 3000 асобнікаў па-беларуску і пра Беларусь. У нас можна знайсці кнігу на любы густ: паэзыю ды прозу; сучасную ды старадаўнюю літаратуру; кнігі для дзяцей і для дарослых; навуковыя, замежныя, культурніцкія; дапаможнікі ды часопісы. Каля тысячы з іх ўжо занесена ў [электронны каталёг] (https://vbmbiblio.librarika.com/). Каб узяць сваю, напішыце нам на knihateka@vilnia.com ды забірайце кнігу ў Цэнтры беларускай супольнасці й культуры ў Вільні на Vilniaus g.
Праекты
Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча
Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, дзейнасьць якога была прыпынена ў 1945 годзе, захаваўся ў памяці наведвальнікаў як сапраўдная “беларуская Мэка”, цэнтр культурнага жыцьця беларусаў у Вільні, “сьвятое месца”. Установа, якая зьбірала, захоўвала, дасьледавала, папулярызавала сьведчанні слаўнай беларускай гісторыі, этнаграфіі, мастацтва. Менавіта таму ўзгадкі пра Музэй можна знайсьці ва ўспамінах вядомых беларускіх грамадскіх дзеячоў, паэтаў, мастакоў, педагогаў і звычайных наведвальнікаў, якіх закранулі багацьці, сабраныя шчырым рупліўцам беларушчыны Іванам Луцкевічам. Трагічны лёс Музэю і яго заснавальнікаў адбіўся ў памяці сучасьнікаў і стаў значнай стратай для ўсяго беларускага народа.