Пра нас
Беларускі цэнтар супольнасьці й культуры ў Вільні, ён жа Беларускі дом - гэта месца сустрэчаў і супрацы.
На гэты момант тут адбываюцца імпрэзы для беларускай супольнасьці ў Вільні, прадастаўляецца псыхалягічная дапамога пацярпелым беларусам, і шмат чаго іншага. Каляндар актуальных падзеяў можна знайсьці ў сэкцыі “Навіны”.
У цэнтры цяпер працуе некалькі грамадзкіх арганізацый: Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, журналісты “Зубр.ін”, праваабарончая арганізацыя “Вясна”, аб’яднаньне мэдыкаў, вымушаных пакінуць Беларусь “Дактары за праўду ды справядлівасьць”.
Мы знаходзімся па адрасе Віленская 20 (Vilniaus g. 20), уваход з аркі, а там ужо ўбачыце беларускія сьцягі - гэта мы.
Ісьненьне гэтага цэнтру сталася магчымым дзякуючы самакіраваньню Вільні.
Калі б вы хацелі далучыцца да нашай працы, напішыце нам - мы вельмі хочам з вамі пазнаёміцца! Дашліце сваю ідэю на гэтую анкету або напішыце нам.