Далучайцеся да беларускай школкі ў Вільні!
Беларуская школка – жывая і цёплая прастора для беларускіх сем’яў у Вільні. Мы працуем з 2021 года і ўжо сталі важнай часткай жыцця беларускай дыяспары. Нашы заняткі – гэта не толькі веды, але і радасць. Мы вучым праз гульні, творчасць і жывую камунікацыю. Тут дзеці і бацькі маюць магчымасць падтрымліваць сувязь, умацоўваць свае веды і культываваць беларускую ідэнтычнасць. Нашы заняткі праходзяць кожныя выходныя – у суботу і нядзелю. Мы выкарыстоўваем уласныя методыкі навучання, а сам працэс адбываецца ў лёгкай і нефармальнай атмасферы. Для нас важна, каб кожны адчуваў сябе як дома. Менавіта таму шмат увагі надаём камунікацыі паміж дзецьмі, бацькамі і настаўнікамі. На перапынках у нас заўсёды ёсць гарбата і пачастункі – печыва, садавіна, гародніна. Школка – гэта не проста месца для заняткаў, гэта прастора, дзе жыве Беларусь.
сайт школкі: https://sites.google.com/view/vbm-school інстаграм: https://www.instagram.com/bielaruskaja_skolka/