Below you will find pages that utilize the taxonomy term “выставы”
Навіны
Гефкер: выстава пустой паперы з архіву ВБМ
У Віленскім Беларускім Музэі імя Івана Луцкевіча запрацавала новая выстава, дзе прадстаўленая чыстая папера з 1910-ых па 2010-ыя гады са збораў музэйнага архіву. На выставе выстаўлены матэрыялы з асабістых фондаў Зоі Коўш, Зоські Верас, Алега Аблажэя, Аляксея Анішчыка, Адольфа Клімовіча, Янкі Тулейкі, Надзеі ды Язэпа Шнаркевічаў, Сяржука Вітушкі, газеты Наша Ніва й калгасаў памежжа.
Куратарская каманда выставы - Паўліна Вітушчанка (канцэпцыя й тэксты), Ільля Магін (мантаж, дызайн, вёрстка, назва) і Андрэй Антонаў (матэрыялазнаўчы каментар, апісаньні) запрашаюць наведаць выставу цягам восеньскіх месяцаў, і таксама азнаёміцца з каталёгам выставы на старонцы музэю на archive.
Навіны
Адрыцьцё выставы “Віленскі альбом” Уладзімера Парфянка
Запрашаем на адрыцьцё выставы “Віленскі альбом” Уладзімера Парфянка.
Уладзімер Парфянок (1958-2024) – фатограф, галерыст, куратар, пэдагог. Адна з самых прыметных асобаў беларускага фатаграфічнага жыцьця ад пачатку 1990-ых па нашы дні.
Фатаграфію Ўладзіміра Парфянка вылучае тонкае пачуцьцё кампазыцыі памножанае на разуменьне таго што ў кожным з канкрэтных выпадкаў зьяўляецца рашаючым момантам. Да яго рана прыйшло асэнсаваньне важнасьці фактару спантаннасьці ў рабоце фатографа і разуменьне, што розьніцу паміж добрым і выбітным здымкам робяць дэталі, дробязі якія немагчыма ані прадугледзець ані змадэляваць.
Навіны
Навагоднія елкі ў Віленскім беларускім дзіцячым прытулку ў 1921 годзе
Навагоднія елкі у прытулку Крыніца: успаміны Янкі Багдановіча “Беларускі прытулак у Вільні”. Мова ды артаграфія захаваная паводле рукапісу. Калі вам цікавыя разнастайныя традыцыі сьвяткаваньня Калядаў паміж віленскіх беларусаў, прыходзьце ў наш музэй - там цяпер адбываецца гэтаму прысьвечаная выстава “Засталося чаканьне Калядаў”! Сямейныя здымкі сьвяткаваньня Новага году з фотаархіву Янкі Багдановіча Кожны год у часы Калядных свят ладзілі для дзяцей прытулка елку. Арганізаваць такую елку было нялёгка, бо не было сродкаў.
Навіны
Запрашаем на выставу “Прыгажосць традыцыі”!
Запрашаем на выставу “Прыгажосць традыцыі”!
Гэта выстава беларускіх строяў і прыкрасаў, прымеркаваная да Дзядоў.
Вы зможаце пабачыць:
традыцыйныя беларускія строі і сучаснае этнаадзенне старадаўнія ручнікі і ручнікі сучасныя з вышыўкай самыя розныя паясы, торбачкі, хусткі, прыкрасы і многае другое У межах выставы вас чакае серыя лекцый і майстар-класаў. А закрыццё выставы адзначым разам – ушануем нашых продкаў на свяце Дзяды.
🗓️ Праграма выставы “Прыгажосць традыцыі”:
3.11, а 18:30.
Навіны
Выстава і пэрформанс Асі Бульбенка 'Пазнака'
Запрашаем вас падтрымаць вольную палітзьняволеную ў гадавіну яе затрыманьня. Ася Булыбенка трансфармуе свой вопыт праз жывапіс і пэрформанс, які адбудзецца ў аўторак, 17 кастрычніка — дзень, калі яе затрымалі. А выстава з працамі будзе працягвацца 10 дзён — столькі сутак Ася правяла ў няволі. Агулам Ася правяла ў зьняволеньні два гады, але падчас гэтага пэрформансу будзе распавядаць менавіта пра затрыманьне паводле адміністрацыйнага артыкулу.
Мы вельмі радыя прадставіць гэтую падзею — волю кожнага былога палітвязьня хочацца сьвяткаваць, радавацца ёй.