Гефкер: выстава пустой паперы з архіву ВБМ
У Віленскім Беларускім Музэі імя Івана Луцкевіча запрацавала новая выстава, дзе прадстаўленая чыстая папера з 1910-ых па 2010-ыя гады са збораў музэйнага архіву. На выставе выстаўлены матэрыялы з асабістых фондаў Зоі Коўш, Зоські Верас, Алега Аблажэя, Аляксея Анішчыка, Адольфа Клімовіча, Янкі Тулейкі, Надзеі ды Язэпа Шнаркевічаў, Сяржука Вітушкі, газеты Наша Ніва й калгасаў памежжа.
Куратарская каманда выставы - Паўліна Вітушчанка (канцэпцыя й тэксты), Ільля Магін (мантаж, дызайн, вёрстка, назва) і Андрэй Антонаў (матэрыялазнаўчы каментар, апісаньні) запрашаюць наведаць выставу цягам восеньскіх месяцаў, і таксама азнаёміцца з каталёгам выставы на старонцы музэю на archive.org і яе саўнд-трэкам. Праект падтрыманы Дэпартамэнтам нацыянальных меншасьцяў Літвы.