Выстава і пэрформанс Асі Бульбенка 'Пазнака'
Запрашаем вас падтрымаць вольную палітзьняволеную ў гадавіну яе затрыманьня. Ася Булыбенка трансфармуе свой вопыт праз жывапіс і пэрформанс, які адбудзецца ў аўторак, 17 кастрычніка — дзень, калі яе затрымалі. А выстава з працамі будзе працягвацца 10 дзён — столькі сутак Ася правяла ў няволі. Агулам Ася правяла ў зьняволеньні два гады, але падчас гэтага пэрформансу будзе распавядаць менавіта пра затрыманьне паводле адміністрацыйнага артыкулу.
Мы вельмі радыя прадставіць гэтую падзею — волю кожнага былога палітвязьня хочацца сьвяткаваць, радавацца ёй. І ў той жа час зразумела, што боль і жах затрыманьня не зьнікае пасьля выхаду на волю — і так важна даваць прастору для гэтых пачуцьцяў ды падтрымоўваць тых, хто іх перажывае. Чакаем вас.