"Я веру ў тваю будучнасьць..."
З агульнай любові да Вільні й паэзыі, хочам падзяліцца з вамі вершам Хведара Ільляшэвіча.
Вільня,
Рух і шум.
Гудкі і грукат…
Мінуўшчыны як не было!
такі узрост!
ці думаў твой прапрадзед,
што па бруку тваім памчацца
песьні паравоза…
Зьзяе Вяльля ў электрыкі сьвятле.
Людзкі натоўп і сьціск.
І не на жарты —
Я веру ў тваю будучнасьць,
Цябе калісь абазначаць на геаграфічных картах!
Гэтак Ільляшэвіч пісаў амаль сто год таму, у 1927 годзе. Інтуіцыя не падманула, сапраўды, Вільню на мапах цяпер знайсьці не складана.
Гэты верш, як і шмат іншых цікавых твораў, можна знайсьці ў артыкуле “Вільня. Анталёгія беларускай паэзіі XX ст.” Сяргея Дубаўца (https://cutt.ly/CnnMpz3). А які ваш улюбёны верш пра Вільню?