Адрыцьцё выставы “Віленскі альбом” Уладзімера Парфянка
Запрашаем на адрыцьцё выставы “Віленскі альбом” Уладзімера Парфянка.
Уладзімер Парфянок (1958-2024) – фатограф, галерыст, куратар, пэдагог. Адна з самых прыметных асобаў беларускага фатаграфічнага жыцьця ад пачатку 1990-ых па нашы дні.
Фатаграфію Ўладзіміра Парфянка вылучае тонкае пачуцьцё кампазыцыі памножанае на разуменьне таго што ў кожным з канкрэтных выпадкаў зьяўляецца рашаючым момантам. Да яго рана прыйшло асэнсаваньне важнасьці фактару спантаннасьці ў рабоце фатографа і разуменьне, што розьніцу паміж добрым і выбітным здымкам робяць дэталі, дробязі якія немагчыма ані прадугледзець ані змадэляваць.
Здымкі прадстаўленыя на выставе паходзяць зь вялікай сэрыі “Фрагмэнты быцьця”. Абраную частку цыклю аб’ядноўвае ў першую чаргу месца: горад Вільня. Асноўны аб’ём работы над праектам (у тым ліку і адбор) рабіўся на працягу 1987-1988 гадоў, калі аўтар, разам з калегамі па групе “Правінцыя” часта наведваў Вільню.
Выстава будзе будзе праходзіць у залі Віленскага Беларускага Музэя (Vilniaus 20) ад 25 студзеня па 28 лютага 2024 г.
Адкрыцьцё 25 студзеня а 18:30.