Дзёньнік музэйнага валантэра
Вы маглі заўважыць, колькі шмат падзей адбыліся ў нашым музеі за апошні год. Гэта стала магчыма…Дзякуючы неверагоднай камандзе Валантэраў! Без іх падтрымкі, энтузіязму і цёплых сэрцаў мы не змаглі б рэалізаваць усе ідэі на такім высокім узроўні.
Так, напрыклад, 9-16 верасня адбыўся Тыдзень беларускай культуры - і нашыя валантэры:
- Дапамаглі арганізаваць і ўпрыгожыць прастору для кірмашу,
- Стварылі ўтульную і бяспечную дзіцячую пляцоўку,
- Правялі займальны квэст для маленькіх гасцей. Таксама нашыя Дызайнеры-валантэры падыходзяць да кожнай задачы з крэатывам і любоўю. Усе афішы нашых івэнтаў – гэта іх праца і мы ганарымся тым, што кожны дызайн адлюстроўвае дух ідэй, якія мы ўвасабляем разам. Мы жадаем, каб беларуская супольнасць у Вільні не толькі натхнялася нашымі ініцыятывамі, але і станавілася часткай іх рэалізацыі. Таму нашыя валантэры могуць выбіраць той напрамак, які ім найбольш блізкі: мантаж і дэмантаж выстаў, праца ў архіве музея, каталагізацыя і сканаванне кніг для бібліятэкі беларускай кнігі, праца з сацыяльнымі сеткамі прасторы, рэалізацыя ўласных ідэй і прапаноў.
Калі вы хочаце далучыцца да нашай дзейнасці, і дапамагаць нам рабіць гэты сусвет трошкі лепей- запаўняйце валантэрскую форму Кожны, хто далучыўся, унёс сваю частку ў агульную справу. Ваша адданасць і праца робяць нашу супольнасць мацнейшай!
Водгукі Валантэраў
-
Соня: Вельмі падабаецца, заўсёды зразумелыя і цікавыя справы, класнае стаўленне да валантэраў.
-
Ліза: Мне ўсё падабаецца, разумеем адзін аднаго з супрацоўнікамі, далі мне “час на асвоіцца”, увайсці так бы мовіць у густ.
-
Наста: Валантэрыла на кірмашы да тыдня беларускай культуры. Мне дужа спадабалася, і вельмі здзівілі беларускамоўныя дзеці. сапраўды вельмі цікава, я нават не чакала, што мне так зойдзе з дзецьмі займацца.
-
Уладзіслава: Выдатная магчымасць правесці час у коле землякоў, што праўда выпадае нячаста.
Нашая арганізацыя атрымоўвае падтрымку ініцыятывы Belarus Beehive і Еўразвязу, сярод якой ёсць і заробак каардынатара валантэраў - і гэта вельмі дапамагае нам рабіць працу валантэрскай каманды эфектыўнай, прадуктыўнай і прыемнай для ўсіх удзельнікаў.