Музэйныя валантэры: супольнасць, якая фарміруе культуру
З кастрычніка мінулага года ў нашым музеі з’явіўся новы важны супрацоўнік-каардынатар валантэраў. Гэта дазволіла нам падысці да працы з валантэрамі больш паслядоўна і сістэмна. Мы распрацавалі выразную структуру: адбор і інструктаж, падтрымку на ўсіх этапах удзелу, акумаляванне зваротнай сувязі і матывацыя валантэраў. А таксама спрабауем стварыць творчую супольнасць людзей, для якіх музэй мог бы стаць асаблівым месцам.
Чым нашы валянтэры займаліся ў музэі за гэты час?
Яны сталі часткай паўсядзённага жыцця музэя. Валантэры дапамаглі нам з aрганізацыяй і правядзеннем такіх вялікіх мерапрыемстваў як – Тыдзень беларускай культуры (правядзенне квэстаў для дзяцей), – Дзяды (падрыхтоўка прасторы пад мерапрыемства і правядзенне квэстаў для дзяцей), – Каляды (паказ Батлейкі).
Дапамагалі з мантажом і дэмантажом такіх выставаў як «Месцы і памяць», «Даўнія прыбышы: гендарнае вымярэньне стараверскай культуры Паўночнай Беларусі», “The Europe we share”, якія былі правядзяны ў нашай культурнай прасторы.
Нашы крэатыўныя дызайнеры дапамаглі арганізаваць нам сацыяльныя сеткі, стварыць новае лога для інстаграм акаўнта цэнтра супольнасці і культуры. І па сёння ствараюць цікавы кантэнт для сацыяльных сетак нашай бібліятэкі і школкі.
Нашыя валантэры таксама мелі магчымасць далучыцца і да працы з музэйным архівам і фондам біблітэкі, дапамагаючы з навуковай функцыяй музэя. Яны пашыралі артыкулы на Вікепедыі, дадавая туды інфармацыю з архіва. А таксама за апошнія 2 месяцы была праведзена вельмі глабальная праца па сканаванню і каталазаванню кнігаў у бібліятэкі.
У гэтым годзе мы таксама змаглі далучыцца да праграмы моладзевага валантэрства і атрымаць акрэдытацыю на 3 гады ад Jaunimo savanoriška tarnyba (Моладзевая валантэрская служба). Праграма дае магчымасць вучням сярэдніх і старэйшых класаў праз валантэрства атрымліваць дадатковыя балы, якія ўлічваюцца пры паступленні ва ўніверсітэты.Праграма для моладзі ва ўзросце ад 14 да 29 гадоў, па ўмовах якой маладыя людзі працуюць валантэрамі ў сярэднім 35 гадзін на месяц.
Валантэрства ў музеі для нас - гэта не пытанне таго, як дапамагчы, а пытанне таго, як музэі могуць дазволіць чалавеку быць прадстаўленным і далучыцца да супольнасці, зразумець, якія навыкі і кірункі яму могуць быць карыснымі, і знайсці нешта новае для сябе.
Для супольнасці валантэрства ў музэі дае магчымасць пашырыць свае веды, набыць вопыт, пазнаёміцца з новымі людзьмі і ўнесці актыўны ўклад у захаванне культурнай спадчыны.
Гэтая праца сталася магчымай дзякуючы арганізацыйнай падтрымцы ініцыятывы Belarus Beehive і Еўразвязу.