Запрашаем вас на Шляхецкі Кветкавы Баль!
Шаноўнае панства!
Запрашаем вас на Шляхецкі Баль!
✨✨✨
Рыхтуйце свае самыя святочныя строі, чаравікі, пальчаткі, вееры, пярсцёнкі ды завушнічкі. Мы зноў ладзім шляхецкі баль!
Тэма балю: кветкавая
У праграме:
✨ Старадаўнія танцы для дзяцей і дарослых. Перад кожным танцам - майстар-клас. Атрымаецца нават у тых, хто ніколі дагэтуль не танчыў!
✨ Шляхетны фуршэт і салодкі стол
✨ Кветкавы этыкет
✨ Кветкавыя гаданні
✨ Цікавінкі і сюрпрызы
Заахвочваем дарослых прыносіць з сабой прысмакі да салодкага стала.
Скончым зіму годна, сустрэнем вясну прыгожа!
Дрэс-код: кветкавы
📆 9 сакавіка
⏰ 17:00-20:00
📍Беларускі Дом (Vilniaus, 20)
Чакаем вас на баль!