Накіруйце 1,2% падатку Беларускаму дому ў Вільні. Цяпер гэта сапраўды важна.
Мы захавалі будынак🏠 Беларускі дом у Вільні застаецца🥳
Але з гэтага года арэнда складае 1669 еўра штомесяц + поўная аплата камунальных паслугаў. Раней гэта былі сімвалічныя 121 еўра + камуналка. Сёння - рынкавы кошт і вялікая фінансавая нагрузка для нас.
Мы працягваем працу. Але цяпер нам вельмі патрэбная падтрымка супольнасці.
У Літве ідзе кампанія падачы падатковых дэкларацый. Кожны можа накіраваць 1,2% ад ужо сплочанага падаходнага падатку выбранай некамерцыйнай арганізацыі. Калі гэтага не зрабіць, сродкі застануцца ў дзяржаўным бюджеце.
Гэтыя 1,2% нічога вам не каштуюць. А для нас - гэта магчымасць працягваць дзейнасць.
Летась дзякуючы гэтай падтрымцы мы забяспечылі працу чатырох гурткоў Беларускай Школкі на ўвесь акадэмічны год: 👉 беларуская мова (3-5 гадоў) 👉 беларуская мова (6-9 гадоў) 👉 гісторыя Беларусі 👉 беларусазнаўства
Сёлета гэтыя сродкі дапамогуць нам:
👉 пакрываць арэнду і камунальныя выдаткі 👉 забяспечваць працу бібліятэкі 👉 працягваць курс беларускай мовы для дарослых 👉 захоўваць дзіцячыя гурткі 👉 ладзіць Тыдзень беларускай культуры і Ноч музеяў 👉 набываць новыя кнігі для бібліятэкі 👉 забяспечваць базавыя патрэбы прасторы (ад гігіенічных сродкаў і побытавай хіміі да гарбаты на агульнай кухні)
Мы ўпарта працягваем працу. Беларуская прастора ў Вільні жыве і будзе жыць.
Але з вашай падтрымкай гэта будзе значна лацвей.
Калі вам важна, каб у Вільні існаваў беларускі музей, бібліятэка, Школка і культурная супольнасць, накіруйце свае 1,2% нам: VšĮ I. Luckevičiaus baltarusių muziejus J. a. kodas: 110082694
Дзякуй за давер і за тое, што вы з намі❤️