Ноч музэяў 2025!
Рэгістрацыя на майстар-класы падчас Ночы музеяў - 2025!
Давайце створым сабе па кавалачку беларускага маляванага выраю. Намалюем яркія і дзёрзкія кветкі, дзівосных звяроў і птушак - адпусцім фантазію ў вольны палёт!
- Майстар-клас для дзяцей: робім маляваную падстаўку пад кубачак.
Дзеці навучацца пераносіць малюнак на загатоўку, распісваць акрылам драўляныя загатоўкі, рабіць для іх пакрыццё з акрылавага лаку. Роспіс будзе па матывах сапраўдных беларускіх дываноў і відзікаў (некалькі варыянтаў). Гатовы выраб можна забраць праз гадзіну.
Для каго: дзеці 6-11 год Калі: 14:00 - 15:00 Кошт: 5 еўра.
- Майстар-клас для дарослых: робім шопер з сапраўднай маляванкай
Вас чакае захапляльны і вельмі прыгожы майстар-клас. Вы даведаецеся, як ствараліся маляваныя дываны, прагледзеце галерэю цікавых работ беларускіх майстроў (развіваючы нагледжанасць) і зробіце сваю маляванку на шоперы.
На майстар-класе будуць прапанаваныя некалькі варыянтаў макетаў, якія можна рэалізаваць на шоперы. Але калі ў вас ёсць свая ідэя, якая ірвецца на свет, вы вольныя рэалізаваць уласны праект! Маляваць будзем адмысловымі фарбамі па тканіне. Гатовы шопер (пасля пэўнай апрацоўкі) можна мыць у пральнай машыне.
Для каго: для дарослых Калі: 15:00 - 17:00 Кошт: 10 еўра.
Колькасць месцаў на абодва майстар-класы абмежаваная.
(Рэгістрацыя па спасылцы)[https://forms.gle/f5SxjuQXEAg2RBk49]
📆17 траўня 📍Віленскі беларускі музей імя І.Луцкевіча (Vilniaus, 20)
Выправімся ў падарожжа ў дзівосны свет беларускіх маляваных мараў!✨✨✨