Ноч музэяў 2025!
У Ноч музеяў - 2025 Віленскі беларускі музей імя І.Луцкевіча запрашае наведаць беларускі маляваны вырай!🔥🌺🎨
Калі ў самыя цёмныя часы людзям заставалася толькі надзея, на цёмным фоне, як мары пра светлую будучыню, пачалі распускацца яркія рознакаляровыя кветкі, птушкі, расліны, дзівосныя звяры - тое, што мы бачым на маляваных дыванах і куфрах, паліхромных кашулях і ручніках, у садах нашых бабуль. Мы запрашаем вас у беларускі маляваны вырай! Намалюйце свае самыя яркія мары, і няхай яны спраўдзяцца!
У праграме:
13:00 - 20:00 Кірмаш майстроў (можна прыдбаць сабе цікавыя аўтэнтычныя вырабы ад бранзалетаў з арнаментам і хустак з набіванкай да світшотаў і кніг)
15:00 - 15:45 Арт-гутарка з рэжысерам спекталя “Мальовані слова / Маляваныя словы” (паказ фільма з унікальнымі кадрамі з экспедыцыі, якая даследавала жыццё і лёс Алены Кіш і Марыі Прымачэнка) 16:00 - 16:30 Адкрыццё выставы “Горкія травы” 16:30 - 17:00 Аўкцыён працаў беларускіх мастакоў (можна выйграць 1 з 10 працаў за данат у 5 еўра: https://buymeacoffee.com/luckevichmuseum).
Майстар-класы: 14:00 - 15:00 Робім падстаўку-маляванку пад кубачак (для дзяцей) 15:00 - 17:00 Робім шопер з сапраўднай маляванкай (для дарослых) Колькасць месцаў на майстар-класы абмежаная. Патрабуецца рэгістрацыя.
15:00 - 16:30 Гульні для дзяцей і аквагрым 16:30 - 17:00 Беларуская батлейка (“Лясная жыхарка” і “Дзве зорачкі”) Арт-праект: малюем мары і свой беларускі вырай
18:00 - 19:00 Дранік-фэст
18:00 - 20:00 Канцэрт Яўгена і Вольгі Барышнікавых, а таксама варштат па народных спевах
20:00 - і да ўпаду: Танцы ў музеі пад жывую музыку
Расквецім дзень і ноч разам!
📆 17 траўня (субота) ⏰ 13:00-20:00 📍 Віленскі беларускі музей імя І.Луцкевіча (Vilniaus, 20)