Ментарская праграма для беларускіх актывістак
Мы запускаем новую ментарскую праграму для беларускіх жанчын-актывістак — і вельмі радыя гэтай ініцыятыве.
Праграма аб’яднае 25 жанчын, якія хочуць узмацніць свае праекты або навучыцца ствараць новыя ініцыятывы з нуля. Наша мэта простая: даць удзельніцам практычныя інструменты, супольную падтрымку і прастору для развіцця іх ідэй.
Беларускія жанчыны сёння нясуць на сабе вялікую нагрузку, і многія з іх адчуваюць моцнае выгаранне. У той жа час у Беларусі ніколі не было моцна развітага трэцяга сектара, які мог бы сістэмна вучыць актывізму — асабліва практычнаму актывізму. Такім рэчам не вучаць у школе, і ў самой Беларусі многія людзі проста не мелі магчымасці бачыць, як ствараюцца грамадзянскія ініцыятывы на практыцы.
Але ў дыяспары нашы супольнасці вельмі залежаць ад людзей, якія гатовыя браць на сябе ініцыятыву. Уклад жанчын у развіццё беларускай грамадзянскай супольнасці вельмі важны, і мы хочам яго падтрымліваць.
Гэтая ментарская праграма створана для таго, каб удзельніцы атрымалі навыкі і ўпэўненасць, неабходныя для развіцця сваіх ідэй і ператварэння іх у рэальныя праекты.
У межах праграмы адбудзецца 14 лекцый і варкшопаў, прысвечаных розным тэмам — ад сацыяльных сетак і фандрайзінгу да публічных выступаў, кіравання праектамі, design sprint і іншых практычных інструментаў, якія дапамагаюць ініцыятывам развівацца.
Але гэта не толькі адукацыйная праграма. Мы таксама хочам стварыць вакол яе супольнасць. Удзельніцы будуць запрошаныя на клубы рамёстваў, нефармальныя сустрэчы і іншыя супольныя актыўнасці, а таксама атрымаюць доступ да псіхалагічнай падтрымкі, бо мы лічым, што актывізм не павінен адбывацца коштам асабістага дабрабыту.
Мы шчыра верым, што гэтая праграма можа стаць важнай падтрымкай для многіх жанчын і для ўсёй беларускай супольнасці.
Калі вы ведаеце кагосьці, каму гэта можа быць цікава, раскажыце ім пра праграму і прапануйце звязацца з намі.
Мы вельмі чакаем, а вы?
Праект выконвацца з падтрымкай Канадзкага Фонду Мясцовых Ініцыятыў.