Below you will find pages that utilize the taxonomy term “гісторыі”
Навіны
(Не)бачныя: Людвіка Кардзіс
Людвіка Кардзіс Нарадзілася ў 1964 ў Астраўцы. Культурніцкая актывістка. Дырэктарка Віленскага беларускага музея ім. Івана Луцкевіча.
Дзейнасць спадарыні Людвікі Кардзіс — тыповы прыклад таго, як беларускім грамадскім дзеячам і дзяячкам даводзіцца рабіць тое, што яны лічаць слушным, і не чакаць спрыяльных умоў гадамі. Адроджаны Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча пачынаўся са збору рэчаў і дакументаў, якія беларусы і беларускі Вільні старэйшага ўзросту перадавалі спадарыні Людвіцы, каб яна захавала іх успаміны.
Навіны
(Не)бачныя: Таццяна Поклад
Таццяна Поклад Гісторыя Таццяны Поклад паказвае, наколькі гэта нармальная сітуацыя для беларускіх актывістак і актывістаў — займацца ўсімі магчымымі прафесіямі адначасова. Па адукацыі спадарыня Таццяна — настаўніца англійскай мовы, і яна сапраўды шмат працавала і працуе ў гэтай галіне. Аднак даволі часта ёй даводзілася сумяшчаць выкладанне з журналістыкай, культурніцкім актывізмам, перакладамі тэкстаў, навуковай дзейнасцю і асветай у галіне правоў жанчын. Часам усё гэта даводзілася рабіць адначасова.
Як кажуць многія нашыя суразмоўцы, гэта ўсё проста трэба было рабіць, бо, акрамя іх, не было каму.
Навіны
(Не)бачныя: Алена Глагоўская
Ад рэдакцыі
Лёс Алены Глагоўскай — даволі тыповы для этнічных беларуса:к, якія пасля карэкты дзяржаўнай мяжы паміж Беларуссю і Польшчай у 1948 годзе апынуліся на польскай тэрыторыі. Мяжа падзяліла мноства сем’яў: тады частка сваякоў спадарыні Алены засталася ў Беларусі, частка — у Польшчы. Пакуль у БССР беларускую ідэнтычнасць спрабавалі падмяніць «агульнасавецкай» (фактычна расейскай), у Польшчы яна таксама размывалася — як праз актыўныя дзеянні, так і праз простую адсутнасць дзяржаўнай падтрымкі.
Навіны
Аліна Ваўранюк
Аліна Ваўранюк Нарадзілася ў 1964 годзе ў вёсцы Маліннікі, гміна Орля, Падляшскае ваеводства.
Настаўніца беларускай мовы Суарганізатарка рок-фестывалю Басовішча Рэдактарка часопіса “Беларускі настаўнік” Заснавальніца Аб’яднання на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову АБ-БА Аўтарка падручнікаў па беларускай мове для польскіх школ з дадатковым навучаннем беларускай мовай. Аліна Ваўранюк з Лемантаром. З асабістага архіву Аліны Ваўранюк Пра беларусаў і беларусак Польшчы Я заўсёды тлумачыла так сваім вучням, што мяжа ў нас мянялася: раз гэта была Польшча, раз - Беларусь, цяпер - Польшча.
Навіны
Галіна Сівалава
Галіна Сівалава Нарадзілася ў 1954 ў вёсцы Еўлашы.
Сузаснавальніца і былая дырэктарка Віленскай беларускай гімназіі імя Францішка Скарыны Настаўніца Грамадская дзяячка Галіна Сівалава, загрымаваная ў межах перфарматыўнага праекта. Пра сям’ю і паходжанне Мой бацька з наваградскага раёна. Пасварыўся са сваёй дзяўчынай у інстытуце, і прыслалі яго ў Шчучынскі раён працаваць. Ён гэтай дзяўчыне кажа: «Не хочаш са мной? Тады паеду ў вёску і жанюся на вучаніцы».